Главная страница » Паслугі » Выраб электравеласіпедаў
Выраб электравеласіпедаў
Электравеласіпед прызначаны як для нясення патрульна-паставой службы ў санаторна-курортнай зоне з працяглымі маршрутамі патрулявання, так і для правядзення доўгіх веласіпедных экскурсій на прыроду, паездак на рыбалку і паляванне (пры ўмове ўнясення нязначных дапрацовак).
Прывод электравеласіпеда ажыццяўляецца ад матор-кола з планетарным рэдуктарам магутнасцю 1 кВт, які дазваляе развіваць максімальную скорасць да 40 км/гадз. Акумулятарная батарэя павялічанай ёмістасці забяспечвае перамяшчэнне па перасечанай мясцовасці на адным зарадзе не менш за 90 км.
Для дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі электравеласіпед аснашчаны страбаскопам з пераменнымі рэжымамі работы і гучнагаварыцелем з магчымасцю падачы мадуляванага гукавога сігналу. На рулі ўстаноўлены кранштэйн з мацаваннем для пераноснай радыёстанцыі.
З мэтай аказання неадкладнай дапамогі ў кантэйнеры багажніка размешчана аптэчка першай дапамогі і ёмістасць з вадой.
Электравеласіпед мае шэраг станоўчых якасцей:
- бясшумнасць перамяшчэння;
- адсутнасць шкодных выкідаў у атмасферу;
- арыгінальны дызайн;
- прастата эксплуатацыі.